Ордэнам Маці ўзнагароджаны 114 беларусак

Главное

Згодна з інфармацыяй БелТА, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 230 аб узнагароджанні ордэнам Маці.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, арганізацый гандлю, адукацыі, аховы здароўя, сувязі, сацыяльнага абслугоўвання і культуры, хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных — настаўнік Варапаеўскай сярэдняй школы Пастаўскага раёна Таццяна Насевіч, токар-паўаўтаматчык цэха вытворчасці вырабаў з металу Гомельскага завода ліцця і нармалей Наталля Кавалёва, таваразнавец Шчучынскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Вольга Арціш, сартавальнік матэрыялаў і вырабаў з драўніны Завода газетнай паперы ў Шклове Вольга Чычова, жывёлавод прадпрыемства»Усход-Агра» Маладзечанскага раёна Ганна Бондар і медсястра Лагойскай цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Паўлоўская.

Усяго ордэна Маці ўдастоены 114 жыхарак Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.