Конкурс праводзіцца да 20 ліпеня 2020. Удзельнікам можа стаць абсалютна кожны жадаючы. Для гэтага неабходна даслаць у рэдакцыю фота, на якім будуць адлюстраваны бяспечныя гульні і заняткі летам. Разам з фота таксама патрэбна прадаставіць кароценькі тэкст, у якім будзе працягнута фраза: «Маё бяспечнае лета, таму што…».
Лепшыя работы вызначаць прадстаўнікі рэдакцыі і РАНС, яны будуць апублікаваны ў СМІ. Таксама пераможцаў чакаюць прызы.
Дасылаць фота можна на электронную пошту valozhyn@tut.by альбо на старонкі газеты ў сацсетках «Аднакласнікі», «УКантакце», «Instagram».
З нецярпеннем чакаем ад вас крэатыўных здымкаў!