Пайсці і не заблудзіцца…

Закон и порядок

Практычна штодзень у аддзел унутраных спраў вобласці паступаюць паведамленні аб знікненні грамадзян. Звычайна гэта той, хто пайшоў у лес па ягады і грыбы і заблукаў у незнаёмым лесе. Зарэгістравана 10 такіх выпадкаў. Большасць людзей, якія прапалі, міліцэйскімі падраздзяленнямі ці сваякамі былі знойдзены на працягу сутак.

Памятайце, што нават вопытны грыбнік, ягаднік не застрахаваны ад складаных, непрадбачаных сітуацый, а што ўжо гаварыць пра навічкоў…

Грамадзяне часта грэбуюць элементарнымі правіламі ўласнай бяспекі, многія залішне самаўпэўнена разлічваюць на сябе. Не бяруць у лес цёплае адзенне, ежу, запалкі, компас. Нават не паведамляюць сваякам, куды адлучыліся з дому.

Праваахоўныя органы звяртаюцца да грамадзян з просьбай захоўваць меры бяспекі пры паходах у лес. Перад тым, як адправіцца за ляснымі дарамі, абавязкова пацікаўцеся прагнозам надвор’я, узважана ацаніце стан свайго здароўя, асабліва гэта тычыцца людзей пажылога ўзросту. Зберагчы нервы родным і блізкім, выратаваць сваё здароўе, а часам і жыццё, дапаможа мабільны тэлефон, калі ён, праўда, мае надзейны зарад батарэйкі…

Здараецца, што паходы ў лес для чалавека заканчваюцца трагічна. Звяртаемся да ўсіх, хто наведвае лес: калі вы знойдзеце ў лесе адзенне, абутак, вёдры, нейкія іншыя рэчы, абавязкова патэлефануйце па нумары 102.

Артур МАХМУДАЎ,

начальнік АУР РАУС.

 

 



Добавить комментарий