Напрыканцы мінулага тыдня ў Барысаве адбылося прымеркаванае да Дня медыцынскага работніка абласное мерапрыемства, у час якога губернатар Міншчыны Аляксандр Турчын павіншаваў кіраўнікоў і калектывы райбальніц і ў знак прызнання поспехаў у барацьбе за здароўе людзей, асабліва ў цяпершні няпросты пандэмічны перыяд, уручыў персанальныя ўзнагароды і зрабіў шыкоўныя адрасныя падарункі.
У той дзень аўтамабільны парк цэнтральнай раённай бальніцы павялічыўся на два легкавыя «Джылі Эмгранд 7» і перасоўны медыцынскі комплекс. Гэтыя навінкі і прадэманстравалі на здымку галоўны ўрач ЦРБ Павел ГАНЧАР і галоўны механік установы Юрый ШУНТАЎ.
Павел Алегавіч паведаміў, што ўжо распрацаваны 6 маршрутаў, па якіх штотыдзень будзе курсіраваць ФАП на колах. Медыкі пастараліся ўключыць у іх вёскі з найменшым ахопам насельніцтва рэйсавым пасажырскім транспартам. У бліжэйшых планах кіраўніцтва райбальніцы – даўкамплектаваць перасоўны медыцынскі комплекс найбольш запатрабаваным абсталяваннем.
Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА.