Праект запушчаны

Безопасность и здоровье Важное

У лютым 2020 года ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дадзены старт пілотнаму праекту “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, выяўленне і карэкцыя фактараў рызыкі, кантроль ўзроўню артэрыяльнага ціску, узроўню цукру ў крыві”. Яго асноўная мэта – правядзенне ранняй дыягностыкі і своечасовага пачатку лячэння, павышэнне інфармаванасці і матывацыі працаздольнага насельніцтва раёна па пытаннях прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў (захворванняў сістэмы кровазвароту, анказахворванняў, дыябету) і здаровага ладу жыцця.

Арганізатары і каардынатары праекта – раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, цэнтральная раённая бальніца.

Вынікі, што чакаюцца ад рэалізацыі праекта

Стварэнне на тэрыторыі раёна сістэмы работы з суб’ектамі сацыяльна-эканамічнай дзейнасці па кірунках:
— папулярызацыя этыкі здароўя як элемента агульнай культуры;
— рацыянальнае харчаванне;
— фарміраванне фізічнай культуры;
— прафілактыка залежнасцей;
— стварэнне ўмоў для распаўсюджвання тэхналогіі індывідуальнага аздараўлення і самакантролю здароўя;
— інфармаванне дзяржаўных органаў і зацікаўленых арганізацый аб выніках пілотнага праекта для распрацоўкі здароўезберагаючых мерапрыемстваў на тэрыторыі Валожыншчыны.
Ахоп работнікаў кансультацыйнымі, дыягнастычнымі і інфармацыйна-адукацыйнымі мерапрыемствамі, што скіраваны на актыўнае выяўленне людзей:
— з фактарамі рызыкі развіцця асноўных неіфекцыйных захворванняў;
— на ранніх стадыях захворвання;
— тых, каму патрабуецца тэрміновая медыцынская дапамога.
Зніжэнне паказчыкаў па захворванні і смяротнасці ад асноўных неінфекцыйных захворванняў асоб працаздольнага ўзросту.