Медыкам — заслужаныя ўзнагароды

"Минщина, мы тобой гордимся!" Безопасность и здоровье Важное

Напярэдадні Дня медыцынскага работніка ў райбальніцу завітаў старшыня райвыканкама Яўген Міхайлавіч КРУКОВІЧ. Ён павіншаваў медыкаў з прафесійным святам і шчыра, ад душы пажадаў ім і іх сям’ям моцнага здароўя, дабрабыту, поспеху ў высакароднай справе, якая для кожнага з іх стала лёсам і прызваннем. Кіраўнік улады адзначыў: “Не існуе ў грамадстве прафесіі больш важнай, чым тая, што суправаджае чалавека на працягу ўсяго жыцця, дорачы надзею, палёгку і збавенне ад розных захворванняў”.

Яўген Міхайлавіч разам з галоўным урачом Валожынскай ЦРБ Паўлам Алегавічам Ганчаром выканалі пачэсную місію – уручылі ўрачам, прадстаўнікам малодшага і сярэдняга персаналу заслужаныя ўзнагароды.

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ

За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя ўзнагароджаны

некаторыя работнікі Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы:

Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – Дзмітрый Аляксеевіч СТАРЫКЕВІЧ, урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг (загадчык) аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі;
Падзякай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – Павел Алегавіч ГАНЧАР, галоўны ўрач;
Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – Аляксандр Аляксандравіч БУРАК, урач-кардыёлаг (загадчык) раённай паліклінікі;
Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта – Уладзімір Вадзімавіч ЛУШЧЫЦКІ, урач-тэрапеўт (загадчык) тэрапеўтычнага аддзялення; Ілля Алегавіч ДЗЯМБІЦКІ, урач хуткай дапамогі (загадчык) аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі; Аляксей Сяргеевіч МАСКАЛЬЦАЎ, урач-рэфлексатэрапеўт (загадчык) аддзялення медыцынскай рэабілітацыі;
Падзякай старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта – Іна Юр’еўна НІКАЛАЕВА, урач акушэр-гінеколаг Івянецкай гарпасялковай бальніцы; Галіна Зыгмундаўна БУШЛАНАВА, медсястра гінекалагічнага аддзялення; Тамара Уладзіміраўна ЛЕБЕДЗЕВА, сястра-гаспадыня аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі;
Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама – Таццяна Генадзьеўна ТУРПАКОВА, урач-імунолаг;
Падзякай начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама – Ганна Зыгмунтаўна ІЛЬКЕВІЧ, урач-інфекцыяніст (загадчык) інфекцыйнага аддзялення; Таццяна Мікалаеўна СУХАДОЛЕЦ, медсястра (старшая) аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі;
Ганаровай граматай Валожынскага райвыканкама – Ірына Іванаўна ВЯДУС, медсястра гінекалагічнага аддзялення; Таццяна Міхайлаўна ІБРАГІМАВА, медсястра інфекцыйнага аддзялення; Марына Алегаўна АЛЕШКА, медсястра аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі; Марына Віктараўна БАРАВАЯ, санітарка аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі; Ларыса Мікалаеўна ЖУРКЕВІЧ, сястра-гаспадыня акушэрскага аддзялення;
Падзякай старшыні Валожынскага райвыканкама – Андрэй Аляксандравіч ЯКІМЕНКА, урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі; Таццяна Уладзіславаўна САВІЦКАЯ, медсястра аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі; Наталля Міхайлаўна ВАШКЕВІЧ, медсястра хірургічнага аддзялення; Валерыя Віктараўна АСЦЮК, медсястра палаты нованароджаных; Таццяна Эдуардаўна ВОЛКАВА, медсястра палаты нованароджаных; Тамара Мікалаеўна ЗАРЫХТА, санітарка гінекалагічнага аддзялення; Алла Мікалаеўна ПАСЕКА, санітарка акушэрскага аддзялення;
Граматамі УАЗ «Валожынская цэнтральная раённая бальніца» адзначаны 46 урачоў, фельчараў, медыцынскіх сясцёр, санітарак.

Наш кар.

 

 

Узнагароджанне да прафесіянальнага свята прайшло і ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Ганаровая грамата Мінскага аблвыканкама ўручана ўрачу-гігіеністу Ірыне Юр’еўне ГРЫКА. Падзячны ліст абласнога выканаўчага камітэта атрымала памочнік урача-эпідэміёлага Рыма Мікалаеўна ГАСЦІЛОВІЧ, а Падзяку Міністэрства аховы здароўя – памочнік урача-гігіеніста Галіна Мікалаеўна ШАЛАКАВА.

Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў узнагароджана загадчык аддзела гігіены Святлана Аляксандраўна МАРЧЫК.
Уладальніцамі Ганаровых грамат райвыканкама сталі памочнік урача-гігіеніста Алена Іосіфаўна ЖАБОРТ і памочнік энтамолага Марына Сільвестраўна АНЦІПАВА, Падзяка райвыканкама аб’яўлена медыцынскаму дэзінфектару Софіі Анатольеўне РАДЫНА.

Ганаровай граматай упраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама ўзнагароджаны ўрач-гігіеніст Наталля Міхайлаўна БУЛАВА і фельчар-лабарант Ларыса Мечыславаўна ЗАЙКОЎСКАЯ (ёй жа ўручаны і Падзячны ліст Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў аховы здароўя). Падзяка абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя аб’яўлена медыцынскаму дэзінфектару Таццяне Аляксееўне ВІРШЫЧ.

Галоўны санітарны ўрач Валожыншчыны Павел Мікалаевіч САРОКА, які сам атрымаў Ганаровую грамату Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, адзначыў Падзячнымі лістамі памочніка ўрача-гігіеніста Ганну Вікенцьеўну САДОЎСКУЮ, памочніка ўрача-паразітолага Кацярыну Пятроўну КАВАЛЬЧУК, фельчара-лабаранта Галіну Леанідаўну ГРЫШУК, інструктара-валеолага Святлану Фёдараўну НАХАЙ, галоўнага бухгалтара Раісу Вікенцьеўну МАРАЗОЎСКУЮ і бухгалтара Сняжану Барысаўну НАХАЙ, дэзінфектара Марыну Вікенцьеўну СКАДОРВА, санітарак Алену Мечыславаўну СТАСЯЛОВІЧ, Аксану Іванаўну КІСЛІЦКУЮ і Вольгу Іванаўну РУДОВІЧ, тэхработніка Наталлю Іванаўну ЮРАЛЕВІЧ, вадзіцеляў Уладзіміра Уладзіміравіча ХАР’ЯНАВА і Сяргея Аляксандравіча ЗВЯРКО.

Фота Сяргея САДОЎСКАГА