Более 70 гончаров Минской области соберет праздник-конкурс в Ивенце

Общество

30 ліпеня ў Івянцы збяруцца больш за семдзесят майстроў, якія возьмуць удзел у шматлікіх конкурсах, а таксама прадставяць на выстаўку творы з хатніх калекцый. Будзе арганізаваны багаты кірмаш вырабаў майстроў з усёй вобласці. Фэст суправаджаецца канцэртам фальклорных калектываў Валожыншчыны. Па традыцыі гасцінны Івянец чакае аматараў адвечнага мастацтва гліны і агню з Беларусі і замежжа.

Праграма VI рэгіянальнага свята-конкурсу майстроў ганчарства “Гліняны звон”

09.00. Сустрэча ўдзельнікаў свята.

10.30. Урачыстае шэсце дэлегацый да сцэнічнай пляцоўкі.

11.00. Тэатралізаванае прадстаўленне.

11.30. Конкурс майстроў ганчарства.

12.00. Выступленне калектываў мастацкай самадзейнасці.

15.30. Падвядзенне вынікаў конкурсу сярод ганчароў.



Добавить комментарий