Стаўка – на прафілактыку і кантроль

Главное Закон и порядок

Зараз у інспекцыі па справах непаўналетніх Валожынскага РАУС працуюць тры чалавекі: начальнік інспекцыі, капітан міліцыі Аляксандр ЧАХОВІЧ і яго памочніцы – капітаны міліцыі Святлана ЛУКАШАНЕЦ і Наталля МІКАЛАЕЎСКАЯ. Калектыў невялікі, але гэта ніяк не адбіваецца на рабоце: сярод сваіх калег у вобласці наша ІСН займае ганаровае трэцяе месца па паказчыках.

19 чэрвеня споўнілася 80 гадоў з дня ўтварэння падраздзяленняў па справах непаўналетніх у рэспубліцы Беларусь. Юбілейную дату супрацоўнікі інспекцыі сустрэлі на працоўным месцы. Участак у іх няпросты: 49 непаўналетніх стаяць на ўліку, пастаяннага кантролю патрабуюць 38 асоб, якія павінны пакрываць расходы на ўтрыманне дзяцей у дзяржаўных установах, трэба наведацца і ў 40 сем’яў, дзе непаўналетнія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Ды і аздараўленчыя лагеры нельга пакідаць па-за ўвагай.

Сумленнае стаўленне да службовых абавязкаў прыносіць свае вынікі. Калі летась у раёне непаўналетнімі былі ўчынены 7 злачынстваў, то сёлета за такі ж перыяд усяго 4. Аднак расслабляцца нельга. Трэба, каб кожны хлопчык і кожная дзяўчынка пайшлі ў жыццё правільнай сцяжынкай. І калі вырастуць, то яны абавязкова скажуць шчырае дзякуй супрацоўнікам раённай інспекцыі па справах непаўналетніх…

Алена ЗБІРЭНКА