Імгненні жыцця

Важное Молодежный курьер

Наваколле Ракава – сапраўдны рай для тых, хто хоча правесці выхадныя на ўлонні прыроды. Вось і гэтыя два аматары двухколавага транспарта, якіх мы сустрэлі непадалёк загарадняга клуба “Фестывальны”, разам з бацькамі прыбылі на Валожыншчыну, каб уволю пакатацца на веласіпедах па прыгожых мясцінах, падыхаць свежым паветрам між высачэзных сосен, а заадно адзначыць сямейнае свята – дзень нараджэння старэйшага байкера (так з гонарам называюць сябе хлопчыкі). Уладзіславу і Арцемію Драздам адпаведна пяць і два з паловай гады. Як і іх бацькі Анастасія і Дзяніс, яны – жыхары сталіцы, а ў бок Ракава накіраваліся таму, што лічаць гэта месца па-сапраўднаму цудоўным.

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ