Першы ўкос траў у Беларусі амаль завершаны

Важное

Згодна з інфармацыяй БелТА, першы ўкос траў у Беларусі праведзены на 1,2 млн га, што складае 89,9 працэнта запланаваных плошчаў.

Работы завяршылі ў Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях. Паводле даных на 27 чэрвеня, у Гродзенскай вобласці першы ўкос праведзены на 96 працэнтах запланаваных плошчаў, Магілёўскай — 84,1 працэнта, Віцебскай — 60 працэнтах. Аграрыі ва ўсіх абласцях, акрамя Віцебскай і Магілёўскай, пачалі другі ўкос траў. Работы праведзены ўжо на 96 тыс. га (11,73 працэнта плана).

Травы ўбраны больш як з 1,1 млн га, што складае 94,6 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 195,7 тыс. т сена (19,4 працэнта да плана), 7,115 млн т сенажу (56,5 працэнта) і 438,9 тыс. т сіласу (2,29 працэнта).

Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 23,3 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу — 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена — 1,01 млн т.