У Японіі пачаліся клінічныя выпрабаванні вакцыны ад каранавіруса

Важное Кругозор

Згодна з інфармацыяй БелТА, Японія пачала праводзіць клінічныя выпрабаванні вакцыны ад каранавіруснай інфекцыі, паведамляе японская тэлерадыёкампанія NHK WORLD.

Біяфармацэўтычная кампанія AnGes AnGes правядзе выпрабаванні ДНК-вакцыны на 30 здаровых дарослых людзях у бальніцы пры ўніверсітэце горада Осака. Гэта вакцына ў саставе мае ДНК шыпападобнага бялку, які знаходзіцца на паверхні віруса. Даследчыкі мяркуюць, што імунная сістэма вакцынаванага чалавека пачне выпрацоўваць антыцелы, якія прадухіляць заражэнне каранавірусам.

Удзельнікі клінічных выпрабаванняў будуць вакцынаваны двойчы з інтэрвалам два тыдні. Пры гэтым 15 чалавек атрымаюць большую дозу вакцыны, у той час як другім будзе ўведзена меншая. Затым вучоныя прааналізуюць рэзультаты пацыентаў абедзвюх груп.