АВАЛОДАЎ ГЛІНЯНАЙ ПЛАСТЫКАЙ

Общество

Лёс Юрыя Антонавіча ЧараповічА звязаны з ААТ  «Івянецкі завод мастацкай керамікі». Таленавіты майстар дасканала авалодаў тэхнікай глінянай пластыкі і дасягае сапраўднага майстэрства. Мініяцюрныя керамічныя скульптуры і кампазіцыі з рук майстра кранаюць сваёй адухоўленасцю і філасофскай асэнсаванасцю, багаццем фантазіі і філіграннасцю тэхнікі. Прымаў удзел у святах-конкурсах “Гліняны звон” у 2002 і 2006 гадах, на якіх атрымаў званне дыпламанта дэкаратыўнай глінянай пластыкі. Свае веды і навыкі Юрый Антонавіч перадае навучэнцам гуртка, якія займаюцца ляпной пластыкай.

 



Добавить комментарий