Бяспека дзяцей — абавязак дарослых!

Безопасность и здоровье Общество

Фота са свабодных крыніц выкарыстана ў якасці ілюстрацыі

Лета – пара года, калі асаблівая ўвага дарослых павінна быць аддадзена дзецям.

Важна памятаць, што да бяды досыць нейкіх імгненняў. І гэта тычыцца не толькі адпачынку каля рэк і азёр. Вадаём-копанка для выпойвання жывёлы, басейн на дачы ці ў загарадным доме, запоўненая для тэхнічных патрэб вадой ёмістасць ці не закрыты вечкам з надзейным замком калодзеж у роўнай ступені ўяўляюць небяспеку для малышоў.

Дзеці павінны быць пад пастаянным кантролем, а купацца – выключна пад наглядам дарослых.
Для гэтых мэт падчас турыстычных паходаў, экскурсій, прагулак, выездаў сям’і ці кампаніі на прыроду, туды, дзе няма абсталяваных пляжаў, выбіраецца неглыбокае месца са спадзістым дном, дзе няма карчоў, вострых камянёў, багны, глею і іншых пабочных прадметаў. Абследаванне месца купання праводзяць дарослыя, якія ўмеюць добра плаваць і ныраць і знаёмыя з прыёмамі выратавання і аказання першай дапамогі. Межы абазначаюцца паплаўковай агароджай, жэрдкамі і іншымі падручнымі сродкамі. Трэба пастаянна сачыць, каб дзеці не сваволілі і не гарэзілі ў вадзе, не паднырвалі, каб схапіць сябра-купальшчыка.

Фота са свабодных крыніц выкарыстана ў якасці ілюстрацыі

Не купайцеся самі і не дазваляйце дзецям купацца там, дзе ёсць знак “Купацца забаронена!”.
Не дазваляйце дзецям плаваць на дошках, лежаках, бярвёнах, аўтакамерах, надзіманых матрацах. Першапачатковае прызначэнне апошніх – адпачынак і сон на цвёрдай паверхні. Акрамя таго, што матрац можа сапсавацца без бачных прычын, цячэнне ці парыў ветру здольныя аднесці прыладу з дзіцем далёка ад берага, на вялікую глыбіню, дзе малыш можа запанікаваць і, спрабуючы даплысці да берага, перакуліць матрац або кінуцца ў ваду.

З асаблівай асцярожнасцю і павышанай увагай дазваляйце малышам карыстацца разнастайнымі надзіманымі аксэсуарамі – коламі, наплечнікамі, нарукаўнікамі і г. д.

Пастаянна нагадвайце дзецям аб недапушчальнасці гульняў на берагах вадаёмаў і купання без нагляду дарослых, устройвання разнастайных трамплінаў для нырання і «тарзанак».

Іван СУХАДОЛЕЦ,
старшыня раённай арганізацыі ТВВОД