Разляцеліся лісты бяспекі

Безопасность и здоровье

У рамках акцыі «За бяспеку малой радзімы» па ўсім раёне ад імя райаддзела па надзвычайных сітуацыях разляцеліся канверты з заклікам выконваць правілы бяспекі. Лісты адрасаваны адзінокім і адзінока пражываючым пажылым грамадзянам. Вывучаць змешчанае ў пісьмах адрасаты могуць яшчэ не разрываючы канверт – на ім таксама ёсць карысная інфармацыя.

– Лісты рыхтавалі з асаблівай цеплынёй. Бо разумеем, наколькі важная і неабходная ўвага для пажылога чалавека. Уся інфармацыя носіць прафілактычны характар. Мы нагадваем жыхарам Валожыншчыны пра тое, як наводзіць парадак на сваім прысядзібным участку і выконваць пры гэтым правілы бяспекі, як засцерагчыся ва ўласным доме, што зрабіць для таго, каб пачатак ацяпляльнага перыяду не прывёў да сумных наступстваў. Спадзяёмся, што азнаёміўшыся з інфармацыяй, нашы рэспандэнты не дапусцяць узнікнення надзвычайных сітуацый, – пракаменціравала інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Алеся РАДВІЛОВІЧ.