Шматдзетным сем’ям у Валожыне можна атрымаць дапамогу да школы

Важное Общество

У ліпені-жніўні 2020 года аднаразовая матэрыяльная дапамога будзе выплачвацца шматдзетным сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, што навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), на кожнага вучня шляхам пералічэння грашовых сродкаў на карт-рахунак.

Выплачваецца яна сем’ям (ці адзін з бацькоў), зарэгістраваным (якія маюць часовую рэгістрацыю) на тэрыторыі Валожынскага раёна, чые дзеці навучаюцца ва ўстановах адукацыі раёна, а таксама іншых установах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, і якія не атрымалі аднаразовую грашовую дапамогу па месцы навучання дзяцей.

Сем’ям, што пражываюць на тэрыторыі Валожынскага раёна без рэгістрацыі (у тым ліку часовай), чые дзеці навучаюцца ва ўстановах адукацыі раёна, аднаразовая грашовая дапамога аказваецца па факце звароту, пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае, што дадзеная выплата не рабілася і не будзе праводзіцца па месцы рэгістрацыі.

Сума дапамогі складае 60 рублёў на кожнае дзіця-школьніка з вышэйзгаданых сем’яў.
Аднаразовая грашовая дапамога выплачваецца ДУ “Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” на падставе:

  • – заявы з указаннем нумара карт-рахунка;
  • – даведкі аб месцы жыхарства і складзе сям’і;
  • – даведкі ўстановы адукацыі ці спісу навучэнцаў устаноў адукацыі раёна для выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, што навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.

Дакументы прадастаўляюцца па месцы вучобы дзяцей або ў ДУ “Валожынскі ТЦСАН” па адрасе: г. Валожын, вул. Міру, д. 8, каб. 8 (тэл.: 8-01772 68074).

Выплата дапамогі ажыццяўляецца да 1 верасня 2020 года.