НА ЎБОРЦЫ ПРАЦУЮЦЬ 10 ЭКІПАЖАЎ

Общество

Амаль 30 працэнтаў плошчы зерневых культур ужо ўбрана ў ААТ «Багданаўскае». На ўборцы працуюць 10 экіпажаў.  Усе хлебаробы аб’яднаны адным імкненнем: без страт сабраць вырашчаны ўраджай. Працоўным стымулам служыць і такі факт: Міншчына сёлета будзе прымаць удзельнікаў рэспубліканскіх «Дажынак». Таму адны з лепшых камбайнераў гаспадаркі Аляксандр Матус, Віктар Якель, Віктар Даніленка і іншыя ўсе сілы прыкладаюць дзеля таго, каб агульны каравай сталічнага рэгіёна быў у гэтым годзе досыць важкім. У ААТ «Багданаўскае» намалот радуе: на круг збіраюць больш за 35 цэнтнераў.

 



Добавить комментарий