Прэзідэнт Беларусі прыбыў у Палац Рэспублікі для звароту са штогадовым Пасланнем

Главное

Асаблівасцю гэтага года з’яўляецца тое, што Пасланне прагучыць не ў Авальнай зале Дома ўрада, а ў Палацы Рэспублікі. На мерапрыемства былі запрошаны больш за 2,5 тыс. чалавек з усёй Беларусі. Па традыцыі на ім прысутнічаюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі, вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, мясцовых органаў улады. Таксама запрошаны парламентарыі мінулых скліканняў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, рэлігійных канфесій, дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, кіраўнікі банкаў, вышэйшых навучальных устаноў, СМІ, эксперты.

Трансляцыю мерапрыемства ў прамым эфіры вядзе Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія.

Раней кіраўнік дзяржавы заяўляў аб тым, што спачатку запланаванае на сярэдзіну красавіка Пасланне было адкладзена перш за ўсё па прычыне нявызначанасці сітуацыі ў свеце на фоне пандэміі і таго, які ўплыў гэта акажа на Беларусь. «Блок пытанняў, на якія мы сёння не можам адказаць. А калі будзем адказваць, то толькі з нейкім прагнозам. А нам патрэбны дакладны прагноз. Яго сёння даць нельга. Таму трэба нейкі час, каб можна было прааналізаваць усе працэсы, якія адбываюцца ў краіне і за яе межамі, і тады ўжо нешта гаварыць народу», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў красавіку бягучага года ў час адной з рабочых паездак у рэгіёны.

Згодна з інфармацыяй БелТА