МОНСТР НА ДНЕ ЧАРКІ

Общество

Праблема п’янства і алкагалізму застаецца адной з найбольш значных. Спажыванне спіртнога набыло ў нашай краіне ўстойлівы і масавы характар. Ды і колькасць выпітага на душу насельніцтва значна павялічылася.

Мала хто ведае, што ўжыванне нават самых малых доз алкаголю можа прывесці да змен у функцыянаванні многіх сістэм арганізма. Злоўжыванне спіртным адмоўна адбіваецца на працягласці жыцця (у сярэднім, яна зніжаецца на 15-20 гадоў) і здароўі насельніцтва. Часта рэгіструюцца гіпертанічная хвароба, кардыясклероз, міякардыядыстрафія, гастрыты, язвавая хвароба страўніка і 12-перснай кішкі, гепатыты, гепатахалецыстыты. Этылавы спірт з’яўляецца наркатычным ядам, ён уздзейнічае і паралізуе клеткі галаўнога мозга. Штогод алкагалізм забірае каля 6 мільёнаў чалавечых жыццяў.

Асноўны сімптом хранічнага алкагалізму – развіццё псіхічнай залежнасці. Чалавек губляе кантроль над дозамі выпітага, а патрэба ў спіртным становіцца неадчэпнай ідэяй. Падлеткі прыкладна ў 10 разоў больш падвергнуты негатыўнаму ўздзеянню алкаголю, чым дарослыя. Калі залежнасць у дарослага фарміруецца за 3-5 гадоў, то ў падлетка – за 1,5-2.

Алкаголь. П’янства. Гэтыя праблемы хвалююць усё большую колькасць людзей у розных краінах свету. І ўсе ўпэўнены: п’янства – несумненнае зло як для самога чалавека, так і для навакольных. Хворы інтэлектуальна дэградзіруе, забываецца пра элементарныя маральна-этычныя правілы.

Як толькі патрэба ў выпіўцы ўзнікае пры любых абставінах, можна смела казаць пра хранічны алкагалізм. У такіх выпадках дапаможа толькі ўрач. Чым раней пачата лячэнне, тым больш шанцаў на поспех.

Святлана НАХАЙ,

інструктар-валеолаг райЦГіЭ.

 



Добавить комментарий