Маладая сям’я зрабіла свой выбар

Важное

Яўген і Хрысціна СУХАДОЛЬЦЫ з Валожына стварылі сям’ю ў першы дзень жніўня. Нягледзячы на гэта, планы муж і жонка акрэслілі з далёкай перспектывай. У родным горадзе жадаюць пабудаваць уласны дом, нарадзіць дзетак і моцна пусціць карані, бо, як адзначылі маладыя людзі, яны любяць свой горад і даражаць ім. Хрысціна толькі што атрымала дыплом юрыста і ўладкоўваецца на работу, а Яўген працуе майстрам у электрамантажнай арганізацыі ў Маладзечне. Выканаць грамадзянскі абавязак новаспечаная сям’я вырашыла вечарам у першы ж дзень датэрміновага галасавання, калі муж вярнуўся з работы. На Гагарынскім участку для галасавання № 1 іх чакаў прыемны сюрпрыз – як маладажонам намеснік старшыні выбарчага ўчастка Жанна ЛАПА уручыла невялікі падарунак.

Алена ЗАЛЕСКАЯ
Фота Сяргея БОБРЫКА