Яўка выбаршчыкаў за два дні датэрміновага галасавання склала 12,75 працэнта

Важное

Згодна з інфармацыяй БелТА, за два дні датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 12,75 працэнта. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК.

Паводле даных Цэнтральнай камісіі, у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 11,26 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне. У Віцебскай вобласці яўка склала 12,16 працэнта, у Гомельскай — 16,44 працэнта, у Гродзенскай — 10,01 працэнта.

У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі за два дні датэрміновага галасавання прыйшлі 12,61 працэнта выбаршчыкаў, у Магілёўскай — 14,61 працэнта, у Мінску — 11,73 працэнта.

Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, складае 6 836 585 чалавек.

Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 4 жніўня і прадоўжыцца па 8 жніўня ўключна.

Фота БелТА