На АЭС пачалася загрузка ядзернага паліва

Важное

Згодна з інфармацыяй БелТА, на Беларускай АЭС сёння пачалася загрузка ядзернага паліва ў рэактар першага энергаблока.

У 11.45 у актыўную зону рэактара загружана першая цеплавыдзяляльная зборка са свежым ядзерным палівам. Загрузка паліва прадаўжаецца.

Кожная зборка складаецца з 312 цеплавыдзяляльных элементаў дыяметрам 9 мм і вышынёй каля 4 м. Вага паліва ў адной цеплавыдзяляльнай зборцы — 571 кг.

Усяго ў рэактар будзе загружана 163 цеплавыдзяляльныя зборкі з далейшым правядзеннем неабходных выпрабаванняў.

Як паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга, энергетычны пуск першага энергаблока з уключэннем у энергасістэму краіны плануецца ў чацвёртым квартале 2020 года.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя «Расатам». Энергаблокі пакалення 3+ маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Станцыя адпавядае патрабаванням бяспекі МАГАТЭ. Развіваючы ядзерную энергетыку, Беларусь выкарыстоўвае інструменты і механізмы супрацоўніцтва, што прапануюцца міжнароднымі арганізацыямі, узаемадзейнічае з Еўракамісіяй.

Увод БелАЭС у эксплуатацыю дасць магчымасць забяспечыць каля трэці ўнутраных патрэб краіны ў электраэнергіі, замяшчаць 4,5 млрд куб.м прыроднага газу ў год, штогод змяншаць выкіды парніковых газаў больш як на 7 млн ​​т. Праект адкрые новыя магчымасці для шырокага ўкаранення перадавых тэхналогій у энергетыцы, прамысловасці, навуцы, медыцыне, адукацыі, стане стымулам для развіцця электратранспарту.