Першым выбаршчыкам — падарункі

Общество

У асноўны дзень выбараў першай апусціла свой выбарчы бюлетэнь у скрыню на Партызанскім участку для галасавання нумар 4 Яўгенія Станіславаўна Урбан. Жанчына, як звычайна, з раніцы ў нядзелю сабралася на службу ў касцёл, але сёння перад гэтым вырашыла зайсці на ўчастак, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак. Ёй нават давялося трошкі пачакаць да 8 гадзін. Старшыня камісіі Алена Міхайлаўна Грыбоўская ўручыла ёй падарунак як адной з першых, хто прагаласаваў.