Забаўляйся, купляй, падсілкоўвайся. На ўчастках для галасавання разгарнуліся выставы-продажы

Общество

Месца дыслакацыі карэспандэнта — Партызанскі ўчастак для галасавання №4. Як паведамляе журналіст, тут арганізавана выстава-продаж прадукцыі раённага камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва, да адкрыцця ўчастка поўнасцю падрыхтавалі і кропку продажу розных ласункаў — гэтым радуе наведвальнікаў райспажыўтаварыства. А эстэтычны густ насалодзяць работы юных выхаванцаў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Наперадзе яшчэ — і канцэртныя праграмы.