Галасуе рэгіён: жыхарка Дораў зрабіла выбар ва ўласны дзень нараджэння

Общество

Для жыхаркі аграгарадка Доры Вольгі Казіміраўны Мілеўскай дзень выбараў супаў з уласным днём нараджэння, таму ён для яе стаў двайным святам. У сувязі з такой значнай падзеяй у час галасавання на выбарчым участку нумар 17 старшыня ўчастковай камісіі Ірына Іосіфаўна Кулік ўручыла ёй памятны падарунак ад грамадскай арганізацыі «Белая Русь».