Старшыня райвыканкама: «Галасую за стабільнасць, традыцыі, будучыню»

Общество

На Чапаеўскім участку № 5 прагаласаваў старшыня райвыканкама Яўген Міхайлавіч КРУКОВІЧ.

Кіраўнік раённай вертыкалі ўлады ўпершыню ўдзельнічае ў выбарах на Валожыншчыне, таму гэты момант лічыць знакавым у сваёй біяграфіі. За не вельмі працяглы час паспеў сэрцам прыкіпець да прыгожай, з багатай гісторыяй зямлі, яе працавітых і разумных жыхароў. Бязмежную павагу адчувае малады кіраўнік да валожынцаў, якія на працягу многіх гадоў стваралі і працягваюць ствараць наш агульны дабрабыт. Яўген Міхайлавіч падзяліўся сваім стаўленнем да выбараў: “Я, перш, чым апусціць бюлетэнь у урну, запытаў у сябе: чаго хачу для сябе і тых, каго люблю, — мірнага неба над галавой, працы на карысць любімай Беларусі і сваёй сям’і, ці нейкіх ілюзорных, безпадстаўных абяцанняў. У выніку аддаў голас за стабільнасць, традыцыі, будучыню”.