Зрабілі выбар сямейным трыа

Общество

На Кастрычніцкім учаску № 3 прагаласавала гэтымі хвілінамі і прыгожае трыа. Гэта тры пакаленні адной сям’і. Алімпіядзе Арсеньеўне НАСКОВАЙ Наталля Георгіеўна ДРАГУНОВА і Марыя Аляксееўна ХАМІЦЭВІЧ даводзяцца дачкой і ўнучкай. Старэйшая з жанчын – ветэран працы, шмат гадоў аддала паштовай справе. Цяжка паверыць, але Наталля  таксама на пенсіі, яна – былая ваеннаслужачая. Малодшая з трох прыгажунь працуе менеджарам у сталіцы, нядаўна стварыла сваю сям’ю. Выбар жанчын, згодна з іх словамі, – стабільнасць, упэўненасць у заўтрашнім дні, дабрабыт.

А першай наведвальніцай гэтага участка стала Ала Вячаславаўна ГРЫНКЕВІЧ. Члены камісіі сустрэлі актыўную жанчыну ветлівымі ўсмешкамі, а старшыня камісіі Таццяна Міхайлаўна Шумская ўручыла падарункі на памяць – стыльную фотарамку і каляндар з выявай краявідаў Валожыншчыны.