Гучыць голас маладых

Общество

 

 

Першага сакратара раённага камітэта БРСМ Уладзіміра Ціханоўскага ў дзень выбараў мы засталі на Гагарынскім участку №1. Размова атрымалася кароткай (маладзёжны лідар каардынаваў работу валанцёрскага атрада), але адказы на некалькі пытанняў мы ўсё ж атрымалі.

  • Уладзімір, як лічыце, наколькі важны ўдзел моладзі ў грамадскім жыцці краіны?
  • Думаю, што грамадзян увогуле нельга падзяляць на нейкія ўзроставыя групы. Кожны, незалежна ад таго, колькі яму гадоў, мае абавязкі і правы. Проста старэйшыя людзі, у сілу жыццёвага вопыту, часцей за ўсё ў першую чаргу акцэнтуюць увагу на абавязках. Моладзь жа, з уласцівым ёй максімалізмам, імкнецца да рэалізацыіі правоў. Усё гэта нармальна і правільна.
  • У Вас асабіста гэта выбарчая кампанія якая па ліку?
  • Мне 27, таму, зразумела, не першая. Дакладна магу сказаць, што ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаю ўдзел ужо другі раз. Добра ўсведамляю адказнасць за тое, у якім квадраце на бюлетэні паставіў метку.
  • У чым сэнс работы валанцёраў ?
  • Усё вельмі проста. Гэта юнакі і дзяўчаты, якія гатовы аказаць дапамогу пажылым людзям, людзям з інваліднасцю. Многія з іх маюць праблемы з рухам, зрокам, таму ім цяжка з’арыентавацца на ўчастку. Вось тут наша падтрымка можа стаць неабходнай.
  • Хто побач з Вамі?
  • Дзіяна Гацковіч і Артур Сняжко. Яны і ёсць нашы валанцёры.
  • Колькім людзям сёння ўжо аказана дапамога?
  • Пакуль чатыром, але ж народ яшчэ падцягваецца.
  • Добрага дня Вам, Уладзімір, Вашым сябрам і тым, дзеля каго ахвяравалі выхадны дзень.