Шматдзетныя сем’і выбіраюць мір, спакой і дабрабыт

Общество

Шматдзетная матуля Наталля НЯМКЕВІЧ прыйшла на Партызанскі выбарчы ўчастак № 4 з нашчадкамі Настассяй і Арцёмам. Дома, пад наглядам бабулі, засталася гадавалая Юлечка. Тата Аляксандр прагаласаў раней, таму адну з самых прыгожых шматдзетных сем’яў мы сфатаграфавалі не ў поўным складзе. Але жыццялюбства, добрай энергетыкі, усмешлівасці прыгожай жанчыны, яе сына і дачушкі хапіла, каб зачараваць членаў камісіі і іншых выбаршчыкаў. Наталля Паўлаўна адзначыла, што яна сама і яе родныя выступаюць за мір, дабрабыт, умацаванне сямейных адносін. Сям’я нядаўна рэалізавала сваё права на афармленне сямейнага капіталу. Наперадзе – клопаты аб паляпшэнні жыллёвых умоў, а гэта клопаты прыемныя.