У жыцці і ў выбарах — побач

Общество

Брат і сястра Алена і Аляксей ГУБІЧЫ завіталі на Кастрычніцкі выбарчы ўчастак № 3 разам. Алена Юр’еўна – малады ўрач-педыятр, а Аляксей Юр’евіч – студэнт Мар’інагорскага каледжа. Для будучага тэхніка-механіка гэтыя выбары – першыя. Маладыя людзі з ўдзячнасцю прынялі віншаванні і падарункі, у адказ пажадалі членам камісіі плённай працы, а наведвальнікам участка – правільнага выбару і бясконцай любові да Радзімы.