Стыль, фантазія і… уседлівасць — аснова крэатыву. А выбаршчыкам — задавальненне.

Общество

На Кастрычніцкім участку для галасавання прыгожа і ўтульна. Тут гучыць музыка, працуе буфет, дзе прыгажуня Ірына частуе наведвальнікаў безліччу самай рознай выпечкі і іншымі прыгожымі і смачнымі кулінарнымі шэдэўрамі. Тыя, хто ў спёку турбуецца пра сваё самаадчуванне, тут жа могуць памераць артэрыяльны ціск. Пра гэта паклапоціцца медработнік.

Ля ўваходу на ўчастак працуюць выставы. Свае неверагодна стыльныя, фантазійныя набыткі прадставілі ўдзельніцы чатырох творчых майстэрняў  — “Другое жыццё” (кіраўнік Ірына жытарук), “Дамаводства” (кіраўнік Людміла Садоўская), “Свет хобі” і “Кветкі маёй краіны” (кіраўнік Алена Карповіч).