У Івянецкім доме-інтэрнаце 9 выхаванцаў прагаласавалі ўпершыню

Общество

Упершыню ўдзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прынялі 9 выхаванцаў Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

Як піша нам выхаванка Івянецкага дома-інтэрната Кацярына ЗАХАВАЕВА,

“дзяржава робіць усё, каб мы не адчувалі ніякіх цяжкасцей у сценах гэтай установы: тут створаны выдатныя ўмовы для навучання, лячэння, адпачынку, падтрымкі сувязей са шматлікімі сябрамі. Таму хочам, каб і далей наша краіна станавілася больш моцнай і квітнеючай!”