Рыгор Русакевіч: абстаноўка на ўчастку святочная, ветэраны галасуюць адказна

Общество

Каментарыямі аб ходзе выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падзяліўся з карэспандэнтам газеты і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Рыгор Мікалаевіч Русакевіч:

    – Члены нашай арганізацыі – людзі паважаныя і па ўзросту, і за ўклад, які яны зрабілі для развіцця Валожыншчыны, усёй Беларусі. Таму, зразумела, мы актыўна ўключыліся ў кампанію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. І не толькі, як дысцыплінаваныя выбаршчыкі. Сёння дзевяць прадстаўнікоў нашай арганізацыі ажыццяўляюць нагляд за работай участковых камісій па ўсім раёне. Зараз я знаходжуся на выбарчым участку № 4 па вуліцы Партызанскай. Ніякіх заўваг да работы камісіі няма: тут усё прадумана, людзей сустракаюць ветліва, паклапаціліся пра сродкі індывідуальнай аховы (антысептыкі, пальчаткі, медыцынскія маскі). Перад уваходам у залу для галасавання размясціліся гандлёвыя рады, некаторыя наведвальнікі не спяшаюцца па дамах – чакаюць выступленне самадзейных артыстаў. Абстаноўка на ўчастку не проста ўрачыстая, а, я бы сказаў, святочная.