Галасуе рэгіён: актыўнасць выбаршчыкаў Валожыншчыны не падае

Общество

Асноўны дзень выбарчай кампаніі набліжаецца да завяршэння, а выбаршчыкі Валожыншчыны па-ранейшаму актыўныя. Карэспандэнты раённай газеты пабывалі на некалькіх участках для галасавання ў розных кутках нашай малой радзімы, і зараз дзеляцца тым, што там убачылі.

Разам з унукам Арсеніем прыйшла на Івянецкі выбарчы ўчастак № 25 Вольга Рычардаўна Кучынская.

Павел Лявінскі і Анастасія Юхневіч упершыню прынялі ўдзел у выбарах. Яны таксама прагаласавалі на Івянецкім выбарчым участку № 25.

На Івянецкім выбарчым участку № 21 працавалі выставы Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў і Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Наведвальнікам было на што падзівіцца!

На Выганіцкі выбарчы ўчастак № 20 прыйшлі жыхары Ракава Аляксей Львовіч, Наталля Аляксандраўна, Ягор і Даша Сярко. Добрая традыцыя — галасаваць усёй сям’ёй!

У гэты час тут праходзіла канцэртная праграма Ракаўскай сярэдняй школы.

На Сівіцкім выбарчым участку № 23 прагаласавала мясцовая жыхарка Аліцыя Баляславаўна Звярко.

З адказнасцю ставяцца да сваіх абавязкаў назіральнікі.

Працавала тут і выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Сівіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Алена Барысаўна Жылінская завітала на Суднікоўскі выбарчы ўчастак для галасавання № 21, каб выканаць свой грамадзянскі доўг і аддаць свой голас за найбольш дастойнага на яе погляд кандыдата ў Прэзідэнты. Не застаўся ў баку ад важнай палітычнай падзеі і яе муж Філіп Сяргеевіч.

З прыўзнятым святочным настроем прыйшла прагаласаваць жыхарка Суднікаў Алена Іванаўна Ляўковіч.

Сур’ёзна аднеслася да важнай палітычнай падзеі і жыхарка Суднікаў Марына Казіміраўна Паціеўская. Яна загадзя вызначылася з выбарам і прыйшла аддаць голас за свайго кандыдата.

Для наведвальнікаў на ўчастку працавалі выставы работ «Край родны майстравы» Суднікаўскай сярэдняй школы і “Квітней, Беларусь!» мясцовага дома культуры.