Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах на 18.00 склала 79,01%. Аб гэтым журналістам БЕЛТА паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Лідзія Ярмошына адзначыла, што многія вобласці перасеклі мяжу ў 80%. Менш толькі ў Мінскай вобласці і Мінску.
У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 84,52% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай — 80%, Гомельскай — 85,98%, Гродзенскай — 82,41%, Магілёўскай — 86,01%.
У Мінскай вобласці прагаласавалі 77,93% выбаршчыкаў , у Мінску — 62,3%.