На стадыёне музыка гучала

Главное Культура

Творчы марафон калектываў і сольных выканаўцаў раёна адбыўся на стадыёне “Сельгастэхніка”. Мерапрыемства стала сапраўдным святам творчасці і таленту.

Маштабны канцэрт распачаўся выступленнем калектыву Сакаўшчынскага сельскага цэнтра культуры. Самадзейныя артысты адразу задалі святочны, бадзёры тон мерапрыемству.
Прадстаўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі разгарнулі літаратурныя чытанні “Жывая класіка”. Прагучалі вершы пра Радзіму, бацькаўшчыну і любоў да іх.
Затым народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” раённага Цэнтра культуры прапанавала ўвазе гледачоў літаратурна-музычную кампазіцыю “Родны край”. Добра ўсім вядомыя паэты Валожыншчыны Валянціна Гіруць-Русакевіч, Аляксандр Кулак, Марыя Шакун, Наталля Жызнеўская, Людміла Садоўская і Галіна Гражынская вынеслі на суд прысутных свае вершы.

Бурнымі апладысментамі публіка сустракала самадзейных артыстаў Падбярэзскага, Багданаўскага, Дубінскога сельскіх цэнтраў культуры, Дорскага і Вішнеўскага сельскіх дамоў культуры. З эстраднымі нумарамі выступілі сольныя выканаўцы Івянецкага дома культуры. Даспадобы прыйшліся гумарыстычныя вершы Дзмітрыя Краскоўскага.
Як заўсёды, яркім, багатым рэпертуарам парадаваў народны ансамбль народнай песні “Сваякі” Валожынскага РЦК. Ва ўсім, што адбывалася, адчувалася гармонія, прысутныя атрымалі сапраўдную асалоду ад убачанага і пачутага.

На працягу мерапрыемства працавала выстава-продаж вырабаў народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”. Дзятва з задавальненнем скарысталася магчымасцю пазабаўляцца на разнастайных атракцыёнах, паласавацца папкорнам, сахарнай ватай і інш.

Анжэла РАДЫНА,
фота аўтара