Члены Прэзідыума Савета Рэспублікі рашуча асуджаюць дзеянні дэструктыўных сіл, накіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі ў краіне

Важное Главное Общество

Фота БЕЛТА

Члены Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь рашуча асуджаюць дзеянні дэструктыўных сіл, накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне, падрыў дзяржаўных і грамадскіх асноў — пра гэта было заяўлена падчас праведзенай нарады ў Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай.

Было адзначана, што прэзідэнцкія выбары-2020 у Рэспубліцы Беларусь прайшлі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, вынікі электаральнай кампаніі аб’ектыўна і ў поўнай меры адлюстроўваюць свабоднае волевыяўленне беларускага народа.

Члены Прэзідыума падкрэслілі, што несанкцыянаваныя акцыі носяць зусім не мірны характар, пры гэтым праваахоўныя органы дзейнічаюць адэкватна, выяўляючы максімальна магчымую стрыманасць.

Услед за кіраўніком дзяржавы Наталля Качанава выказала занепакоенасць тым, што ў вулічныя беспарадкі залучаецца моладзь, і адзначыла, што бацькам варта праяўляць большую ўвагу да сваіх дзяцей, а маладыя людзі не павінны паддавацца на правакацыі.

ЗАЯВА

членаў Савета Рэспублікі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па выніках выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

9 жніўня 2020 г. адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дзякуем усім грамадзянам, якія прынялі ўдзел у гэтай найважнейшай падзеі.

Актыўнае датэрміновае галасаванне і высокая яўка ў дзень выбараў чарговы раз прадэманстравалі неабыякавасць беларусаў да будучыні краіны і гатоўнасць узяць на сябе адказнасць за яе лёс.

Абсалютная большасць грамадзян падтрымлівае дзеючы курс на будаўніцтва моцнай незалежнай дзяржавы, ключавым прыярытэтам якой з’яўляецца чалавек, яго дабрабыт і бяспека.

Мы катэгарычна асуджаем спробы нешматлікіх ангажыраваных груп раскалоць грамадства і дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне.

Нельга дапусціць, каб моладзь Беларусі стала «разменнай манетай» у жаданні разгайдаць сітуацыю.

Кожны грамадзянін абавязаны выконваць законы, а дзяржава – забяспечваць правапарадак і спакой. Дзеянні праваахоўных органаў адэкватныя правакацыям ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый.

Шлях гвалту непрымальны для беларускага народа.