«Амкадор» распрацаваў новыя цягавыя акумулятары для сваёй тэхнікі

Важное

Згодна з інфармацыяй БелТА, ВУП «Амкадор-Радыян» з Аб’яднаным інстытутам машынабудавання НАН стварылі сучасныя літыйіонныя акумулятарныя батарэі для тэхнікі «Амкадор».

Пры распрацоўцы выкарыстаны айчынныя інавацыйныя матэрыялы: графен і арганічны расшыральнік для пасты адмоўнай пласціны.

Батарэі абсталяваны дысплэем з сэнсарным кіраваннем, на якім лёгка можна атрымаць інфармацыю аб тэхнічных параметрах. Таксама яны аснашчаны сістэмай праграмнага кіравання, якая з тэхналогіямі пераменнага току дае магчымасць павялічыць прадукцыйнасць і скорасць электрапагрузчыкаў у сярэднім на 20 працэнтаў у параўнанні са стандартнымі мадэлямі, на 10 працэнтаў павялічыць эфектыўнасць спажывання магутнасці батарэі і пры гэтым да мінімуму скараціць затраты на тэхнічнае абслугоўванне.

Як адзначылі ў прэс-службе, параметры акумулятараў прадаўжаюць удасканальваць.

ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынга» створана ў 1927 годзе. На прадпрыемстве вырабляюцца 125 мадэлей і мадыфікацый тэхнікі без уліку варыянтаў апцыянальных камплектацый машын. Колькасць супрацоўнікаў перавышае 6 тыс. Усе прадпрыемствы холдынга інтэграваны ў адзіны тэхналагічны ланцужок. Кожны ўдзельнік спецыялізуецца на выпуску канкрэтных машын, вузлоў і агрэгатаў для ўсіх прадпрыемстваў кампаніі. У холдынгу пастаянна распрацоўваюцца новыя мадэлі тэхнікі і ўдасканальваюць існуючыя.