Гаворыць маладое пакаленне: «Мы — за канструктыўны дыялог»

Мы говорим

Вакол падзей апошніх дзён, якія адбываюцца на вуліцах нашых гарадоў, думкі і меркаванні ходзяць розныя. Дырэктар дзіцяча-юнацкай школы Валожынскага раёна Дзмітрый Васільевіч АЖАРЭЛЬЕЎ разважае так:

  • Па натуры мы ўсе — людзі з пачуццём уласнай годнасці, але не ваяўнічыя і не агрэсіўныя. І заўсёды выступаем за канструктыўны дыялог. У нашай краіне доўгі час панавалі мір і спакой. Хочацца, каб так працягвалася і далей. Калі пачынаюцца сур’ёзныя беспарадкі, на іх павінна быць строга рэгламентаваная заканадаўствам рэакцыя — гэта зразумела. Але абодва бакі павінны слухаць і чуць адзін аднаго — у адзінстве і згуртаванасці наша агульная стваральная моц.