Да хлебаробаў — з падарункамі

Аграрный сектор и промышленность Главное

Грамадскія арганізацыі ніколі не застаюцца ўбаку ад важных палітычных і эканамічных падзей. Вось і гарачая пара жніва штогод прыцягвае ўвагу прадстаўнікоў аб’яднанняў рознага кірунку. На мінулым тыдні сельгаспрадпрыемствы Валожыншчыны наведалі прафсаюзныя лідары. Намеснік старшыні Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аксана Мікалаеўна Бельская ўручыла лісты з падзякай механізатарам, якія паказалі выдатныя вынікі падчас уборачнай кампаніі.

Узнагародамі адзначаны старшы камбайнер КСУП “Валожынскае” Дзмітрый Мечыслававіч Драневіч, вадзіцель пагрузчыка КСУП “Сакаўшчына-Агра” Уладзімір Фёдаравіч Мураўскі, старшы кабайнер ААТ “Агра-Дубінское” Юрый Станіслававіч Новік, вадзіцель КСУП “Валожынскае” Аляксей Аляксандравіч Ванслаў. З рук галоўнага бухгалтара раённага камітэта работнікаў АПК Святланы Мартуновіч хлебаровы атрымалі каштоўныя падарункі. Надзённымі справамі рупліўцаў, арганізацыяй іх працы пацікавіўся галоўны тэхнічны інспектар працы Аляксандр Васільевіч Мотуз.

На палях КСУП “Пяршаі-2014”, КСУП “Валожынскае”, ААТ “Багданаўскае”, ААТ “Лоск” пабывалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Загорская, намеснік старшыні раённай арганізацыі “Белая Русь” Ганна Канановіч і галоўны бухгалтар раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў АПК Святлана Мартуновіч. Усе яны набылі каштоўныя падарункі, якія на гэты раз атрымалі камбайнеры Аляксандр Ліпень (Пяршаі), Дзмітрый Андросенка (Пяршаі), Дзмітрый Гуд (Пяршаі), Яўгеній Ражок (Пяршаі), Руслан Харлінскі (Валожынскае), Аляксей Кулік (Валожынскае), Віктар Даніленкаў (Багданаўскае), Дзяніс Еўдакімаў (Багданаўскае), Аляксандр Гасціловіч (Лоск), Мікіта Гасціловіч (Лоск), вадзіцель Аляксандр Голуб (Пяршаі). Літаральна ўсе з пералічаных прозвішчаў вядомы нашым чытачам. Штогод мы ўслаўляем іх працоўныя перамогі. Вось, напрыклад, Аляксандр Голуб трэці год запар узнагароджваецца як лепшы малады вадзіцель, што першым перавозіць тысячу тон збожжа.

Кожны з паважаных працаўнікоў атрымаў таксама і ліст з падзякай ад грамадскіх аб’яднанняў. Віншаванні вам, дарагія хлебаробы!

Валянціна КРАЎНЕВІЧ