«Сёння неабходна дэталёва і аб’ектыўна вывучыць кожны выпадак праяўлення насілля»

Главное Закон и порядок

Такое меркаванне журналістам выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

«Складаныя, цяжкія два дні — гэта тое, што адбывалася 9 і 10 жніўня. Федэрацыя прафсаюзаў звярнулася да праваахоўных органаў. У нашым звароце гаворыцца аб тым, што сёння неабходна дэталёва і аб’ектыўна вывучыць кожны выпадак, — сказаў Міхаіл Орда. — Міністр унутраных спраў зрабіў заяву аб тым, што ўсе выпадкі будуць вывучаны і пачалі ўжо іх вывучэнне. І я думаю, што ў бліжэйшы час мы пачуем вынікі гэтага расследавання. Але нам трэба зрабіць усё, каб больш ніколі ў нас не паўтарылася тое, што здарылася. І неабходна з кожным выпадкам разабрацца і даць аб’ектыўную ацэнку».

Старшыня ФПБ падкрэсліў, што прафсаюзы гатовы аказаць прававую дапамогу пацярпелым. «У нас ёсць прававая інспекцыя, там працуюць высакакласныя юрысты, і мы гатовы аказаць пацярпелым прававое суправаджэнне. Прычым не важна, знаходзіцца чалавек у прафсаюзе або не. Таксама нашы пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі на прадпрыемствах аказваюць матэрыяльную дапамогу», — дадаў ён.

Згодна з інфармацыяй БелТА

Фота БелТА