УРУЧАНЫ ЗАСЛУЖАНЫЯ ПРЭМІІ

Общество

Уборачная кампанія ў раёне ў самым разгары, і 3 жніўня сталі вядомы імёны тых, хто перасягнуў тысячны рубеж. Першым запаветнай лічбы дасягнуў камбайнерскі экіпаж Анатоля Іванавіча ЖАМОЗДЗІКА і Міхаіла Іосіфавіча ЖДАНОВІЧА з СВК “Пяршаі-2003”. Герояў хлебнай нівы прама на полі павіншаваў і ўручыў заслужаныя прэміі старшыня райвыканкама Уладзімір Антонавіч НАУМОВІЧ. Разам з падзякай за сумленне і старанне лідары раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю атрымалі 1 мільён 150 тысяч рублёў, яшчэ 430 тысяч пераможцам уручыла гаспадарка.

Сяргей САДОЎСКІ.

 

 



Добавить комментарий