На першым энергаблоку БелАЭС загружана ядзернае паліва

Важное

Згодна з інфармацыяй БелТА, на першым энергаблоку Беларускай АЭС загружана ядзернае паліва, аперацыі фізічнага пуску прадаўжаюцца, паведаміў сёння  начальнік упраўлення рэгулявання ядзернай бяспекі Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляду) Віген Марухян.

«На сёння загружаны 163 касеты ў рэактарную ўстаноўку. Але пры гэтым ёсць яшчэ пэўныя працэдуры ў частцы ўшчыльнення, яны адбываюцца не за адну гадзіну або дзень, — адзначыў Віген Марухян. — Другая фаза (фізічнага пуску) плануецца па меры таго, як эксплуатуючая арганізацыя — Беларуская АЭС — прышле нам паведамленне, што гатова да пачатку гэтай фазы, гэта значыць, да гідраўлічных выпрабаванняў».

Прадстаўнік Дзяржатамнагляду растлумачыў, што першая фаза фізічнага пуску — загрузка ядзернага паліва, другая — «халодныя» выпрабаванні (г.зн. пры тэмпературы рэактарнай устаноўкі да 130 градусаў праводзяцца гідраўлічныя выпрабаванні), трэцяя фаза — «гарачыя» выпрабаванні з падняццем тэмпературы вышэй за 130 градусаў.

Як паведамлялася, загрузка ядзернага паліва ў рэактар першага энергаблока БелАЭС пачалася 7 жніўня. Усяго ў рэактар неабходна было загрузіць 163 цеплавыдзяляльныя зборкі з далейшым правядзеннем неабходных выпрабаванняў. Паліва выраблена на Новасібірскім заводзе хімканцэнтратаў, узровень абагачэння вар’іруецца ад 1,3 працэнта да 4,4 працэнта.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя «Расатам». Энергаблокі пакалення 3+ маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Энергетычны пуск першага энергаблока з уключэннем у энергасістэму краіны плануецца ў IV квартале 2020 года. Увод другога энергаблока прадугледжаны ў 2022 годзе.

Паводле інфармацыі Мінэнерга, увод БелАЭС у эксплуатацыю дасць магчымасць забяспечыць каля трэці ўнутраных патрэбнасцей краіны ў электраэнергіі, замяшчаць 4,5 млрд куб.м прыроднага газу ў год, штогод змяншаць выкіды парніковых газаў больш як на 7 млн т