Будзем з хлебам

Аграрный сектор и промышленность Главное

Каб павіншаваць з добрымі паказчыкамі лепшых механізатараў ААТ “Агра-Дубінское” ў гарачы час уборачнай кампаніі на поле завіталі старшыня Мінскай абласной арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Аляксандр Іванавіч Кузьмітовіч і старшыня Валожынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Віктараўна Загорская. Яны ўзнагародзілі камбайнавы экіпаж у складзе Івана Васільевіча Саломкі і Паўла Юр’евіча Несцярэнкі (намалот – 1237 тон). Людзям, што сёння, незважаючы на розныя перыпетыі, змагаюцца за ўраджай, уручылі лісты з падзякай і каштоўныя падарункі.

У гэты ж дзень быў адзначаны яшчэ адзін камбайнавы і, дарэчы, сямейны дуэт – Валерый Валянцінавіч і Людміла Аляксандраўна Рагачэвічы. Вынік работы – 1277 тон. Мужа і жонку, а заадно калег віншавала галоўны бухгалтар раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Святлана Мартуновіч. Лісты з падзякай і падарункі яны атрымалі з яе рук.
Госці шчыра і сардэчна падзякавалі механізатарам за высакародную працу і пажадалі ім і іх сем’ям здароўя, дабрабыту і міру. Працавітыя людзі ў сваю чаргу паабяцалі: будзем з хлебам.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ