Аўтапрабег у падтрымку міру і згоды прайшоў на Валожыншчыне

Важное Общество

Аўтапрабег у падтрымку міру і згоды ў грамадстве прайшоў сёння на дарогах Валожыншчыны.


Калона аўтамабілістаў з дзяржаўнымі сцягамі стартавала з Плошчы Свабоды райцэнтра, праехала праз Пяршаі, Івянец, рушыла на Ракаў, а адтуль — назад у Валожын. Усе, хто далучыўся да акцыі, выступаюць за лад і спакой у нашым грамадстве, за мір на дарогах і парадак на вуліцах.