Беларускія аграрыі намалацілі 7,5 млн т збожжа

Аграрный сектор и промышленность Главное

Паводле даных на 24 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,018 млн га, што складае 92 працэнты запланаванай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўбрана 98,4 працэнта плошчаў ад плана (334,6 тыс. га), у Гродзенскай — 98,3 працэнта (317,1 тыс. га), у Гомельскай — 97 працэнтаў (331,4 тыс. га), Мінскай — 96,9 працэнта (474,1 тыс. га), Магілёўскай — 82,4 працэнта (273,9 тыс. га), Віцебскай — 78,2 працэнта (286,9 тыс. га). Прадаўжаецца ўборка грэчкі і проса: у цэлым па Беларусі скошана 8,34 працэнта і 13,4 працэнта плошчаў адпаведна.

Усяго па краіне намалочана 7,524 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,3 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,3 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі больш за 1,9 млн т збожжа, у Гродзенскай — 1,5 млн т, Брэсцкай — звыш 1,3 млн т, у Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай — больш за 900 тыс. т.

Лён выцераблены на 45 тыс. га (92,6 працэнта ўборачнай плошчы). Пераварочванне стужак лёну праведзена на 18,8 тыс. га (41,8 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 2,56 тыс. га, нарыхтавана 8,1 тыс. т.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 768 тыс. т сена (76 працэнтаў ад плана), 12,751 млн т сенажу (101,2 працэнта) і 947 тыс. т сіласу (4,94 працэнта). Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 44,8 працэнта ад плана.

Згодна з інфармацыяй БелТА

Фота БелТА