“Зямля і неба Фердынанда”

Важное Культура

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні Міжнароднага пленэра – конкурса юных мастакоў “Зямля і неба Фердынанда”, прысвечанага 150-годдзю з дня нараджэння  Фердынанда Рушчыца, суайчынніка-мастака, графіка сцэнографа, прафесара жывапісу

1.Агульныя палажэнні

Дадзенае Палажэнне вызначае мэты, парадак, склад катэгорыі ўдзельнікаў рэгіянальнага  пленэра – конкурса “Зямля і неба Фердынанда”, прысвечанага памяці Фердынанда Рушчыца — суайчынніка-мастака, графіка, сцэнографа, прафесара жывапісу.

2.Арганізатары пленэра — конкурса

Арганізатары пленэра — конкурса:

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама, аддзел адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама, ДУА “Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў”, раённае аддзяленне ГА “Польска Мацеж Школьна на Беларусі”.

3.Заснавальнікі пленэра- конкурса

Валожынскі раённы выканаўчы камітэт, раённае аддзяленне ГА “Польска Мацеж Школьна на Беларусі”.

4.Мэты і задачы пленэра — конкурса

  • ​далучэнне ўдзельнікаў пленэра да творчай спадчыны слыннага земляка;
  • ​прапаганда і папулярызацыя творчасці мастака;
  • ​удасканальванне творчых здольнасцей навучэнцаў і выхаванне мастацкага густу, беражлівых адносінаў да культурнай спадчыны суайчыннікаў;
  • ​захаванне культурнай спадчыны роднага краю.

5.Месца і дата правядзення пленэра — конкурса

Пленэр — конкурс адбудзецца ў п.Багданаў Валожынскага раёна 19 верасня 2020 года.

6.Умовы і парадак правядзення пленэра — конкурса

6.1.У пленэры – конкурсе  прымаюць удзел вучні ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама іншых арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (за выключэннем Лаўрэатаў Гран-Пры і першай прэміі папярэдніх Конкурсаў у той жа ўзроставай катэгорыі).

6.2.Пленэр — конкурс праводзіцца ў наступных узроставых катэгорыях:

  • ​катэгорыя малодшая – ад 6 да 13 год уключна;
  • ​катэгорыя старэйшая – ад 14 год і старше.

Колькасць удзельнікаў ад адной навучальнай установы не павінна перавышаць 5 чалавек.

Удзельнікі пленэра павінны мець пры сабе інструменты, фарбы і іншыя прылады, неабходныя для выканання работ.

Узрост удзельнікаў вызначаецца на 01.09.2020 года.

6.3.Пленэр – конкурс праводзіцца ў адзін тур .

6.4.Для ўдзелу у пленэры — конкурсе неабходна не пазней 15 верасня 2020 года выслаць па адрасу Аргкамітэта рэгіянальнага пленэра- конкурса  ім.Ф.Рушчыца: 222343, Мінская вобласць, аг.Вішнева, вул. Першамайская, 1 ці па эл. пошце dshivishnevo@tut.by:

наступныя дакументы:

  • ​зводная заяўка ўдзельнікаў па форме;
  • ​копія пасведчання аб нараджэнні кожнага ўдзельніка;
  • ​копія аб уплаце ўступнага арганзацыйнага ўзносу.

6.5.Уступны арганізацыйны  ўзнос для ўдзелу ў  пленэры — конкурсе за кожнага ўдзельніка складае 12.00 беларускіх рублёў.

У выпадку непрысутнасці ўдзельніка ўступны арганізацыйны ўзнос звароту не падлягае.

6.6.Узнос павінен быць аплачаны праз аддзяленне банка і пераведзены на разліковы рахунак Аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама з паметкай “За ўдзел у пленэры — конкурсе “Зямля і неба Фердынанда”.

6.7.  Рэквізіты для грашовага пераводу:

Атрымальнік: Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Воложинского райисполкома УНН 600041426 ОКПО 022346016000

р/с BY87 AKBB 3632 9060 5176 7600 0000 в ЦБУ № 605 филиал № 500  — Минского управления ОАО « АСБ Беларусбанк», БИК АКВВВY21500

7.Фінансавыя ўмовы

7.1.Усе затраты на правядзенне, арганізацыю, узнагароджанне ўдзельнікаў нясуць арганізатары пленэра — конкурса.

7.2.Расходы па знаходжанні суправаджаючых асоб на пленэры — конкурсе нясуць накіроўваючыя бакі.

7.3.Фінансавыя расходы за кошт заснавальнікаў пленэра — конкурса.

8.Узнагароджванне ўдзельнікаў пленэра — конкурса

8.1.Пераможцы пленэра – конкурса  ўзнагароджваюцца Дыпломамі 1, 2, 3 ступені .

8.2.Для абсалютнага пераможцы ў намінацыі ўстанаўліваецца Гран-Пры

8.3.Журы пленэра – конкурса  мае права прысуджаць не ўсе прызавыя месцы (у тым ліку Гран-Пры). Таксама журы конкурсу-пленэра мае права прысуджаць спецыяльныя Дыпломы.

Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае.

8.4.Усе работы юных мастакоў застаюцца ў фондзе пленэра — конкурса. Арганізатары пакідаюць за сабой права выкарыстоўваць іх з мэтай папулярызацыі і развіцця конкурсу-пленэра, для арганізацыі выстаў, афармлення інтэр’ераў устаноў культуры без дазволу аўтара і без выплаты аўтарскага ганарару.

9.Кантактная інфармацыя

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца ў Аргкамітэт пленэра — конкурса па тэлефону (801772) 54137, 55545, 44420 (8029) 3947595 (8029) 9325811 і на электронны адрас vologin_dshi@mail.ru, dshivishnevo@tut.by

Інфармацыю пра пленэр — конкурс “Зямля і неба Фердынанда” можна знайсці на сайте Валожынскага раённага выканаўчага камітэта ў раздзеле “Культура” www.volozhin.gov.by

 

Сводная заявка  на участие в  пленере — конкурсе юных художников «Зямля і Неба Фердынанда», посвящённого памяти  Ф.Рущица, соотечественника-художника, графика, сценографа, профессора живописи.

ФИО участника Год рождения Класс Группа ФИО учителя
1.        
2.        
3.        
4.        
5.