Вучаць бяспечным паводзінам

Важное Молодежный курьер

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы ў рамках абласной дэкады па прафілактыцы траўміравання і гібелі непаўналетніх прайшла гадзіна пытанняў і адказаў “Перад табою знак стаіць, скажы пра што ён гаворыць?”.

Работнікі ўстановы разам з рабятамі паразмаўлялі пра месцы, прызначаныя для пераходу праезнай часткі, – пешаходныя пераходы і святлафоры. Успомнілі ўсе Правілы дарожнага руху, паўтарылі тры галоўныя патрабаванні: “Спыніся. Глядзі па баках. Слухай”. Актуальнай была гутарка пра тое, дзе можна катацца на веласіпедзе.
У якасці нагляднага матэрыялу юныя наведвальнікі бібліятэкі прагледзелі відэаролік “Бяспека ў аўтамабілі”, які прызначаны дапамагчы дзецям лепш засвоіць дарожную грамату і яшчэ раз нагадаць парады па бяспечных паводзінах пешаходаў.

Завяршылася мерапрыемства знаёмствам чытачоў з літаратурай, прадстаўленай на выставе “Азбука бяспекі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем пагарталі старонкі кніг і ўзялі дамоў пачытаць найбольш упадабаныя.

Наш кар.