Правядзём час з карысцю

Важное

Для навучання насельніцтва работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выкарыстоўваюць розныя формы і метады. Гэта графіці на сценах жылых дамоў і банеры з супрацьпажарнай інфармацыяй, іміджавыя гульнявыя пляцоўкі, розныя конкурсы і прафілактычныя акцыі, заняткі ў цэнтры бяспекі і многае іншае.

Новым месцам, дзе маленькія жыхары Валожына могуць пазнаёміцца з правіламі бяспекі і проста цікава правесці час, пакуль мамы і таты прымяраюць адзенне, стаў пункт выдачы тавараў Wildberries. У невялічкім кутку ёсць стэнды з карыснай інфармацыяй, расфарбоўкі, якія адразу ж прыцягваюць дзяцей.