Вакцынацыя супраць грыпу і каранавіруснай інфекцыі

Безопасность и здоровье Важное

Захворванні на вострыя рэспіраторныя інфекцыі – праблема паўсюдная. У Мінскай вобласці за сезон восень 2019 – вясна 2020 г. г. перахварэлі 26 працэнтаў насельніцтва, ці 1/4 частка.

Улічваючы цяперашнюю эпідэміялагічную сітуацыю, рэзка павялічваецца рызыка падхапіць вірус грыпу і інфіцыравацца адначасова COVID-19.

Аналіз паказвае, што прышчэпленыя ад грыпу людзі, з’яўляючыся кантактамі першага ўзроўню, больш устойлівыя да каранавіруснай інфекцыі. Захварэўшых сярод іх – 33,6 працэнта. Такі факт дае падставу меркаваць, што арганізм прышчэпленага чалавека знаходзіцца ў пастаяннай гатоўнасці рэагаваць на новага інфекцыйнага агента. Ускосна вакцына супраць грыпу з’яўляецца і прафілактыкай COVID-19. Таму антыгрыпозная вакцынацыя сёлета патрэбна яшчэ вастрэй, чым у папярэднія гады.

Адназначна даказана, што самым паспяховым спосабам абараніцца ад вірусаў застаецца імунапрафілактыка. Спецыфічная прафілактыка прымяняецца толькі супраць грыпу, і яна сапраўды дзейнічае. Сярод асоб, якія перахварэлі на грып у 2019-2020 г. г., 91,7 працэнта – гэта тыя, хто не атрымаў прышчэпку вакцынай.

Калі вакцынацыі падвяргаецца 40 працэнтаў насельніцтва, то фарміруецца калектыўны імунітэт, і хвароба распаўсюджваецца не так актыўна.

Вакцынацыя супраць грыпу асабліва патрэбна для працуючых грамадзян. Яна захоўвае іх здароўе, зніжае страту вытворчай працы, папярэджвае рост нагрузкі на здаровы персанал.

У адпаведнасці з нарматыўна-распарадчымі дакументамі Міністэрства аховы здароўя, 40 працэнтаў жыхароў сталічнага рэгіёну будуць прышчэплены, а людзі, якія адносяцца да групы рызыкі, павінны амаль усе прайсці вакцынацыю. А менавіта: дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3-х гадоў; дзеці ва ўзросце ад 3-х гадоў і дарослыя з хранічнымі захворваннямі; асобы ва ўзросце, старэйшыя за 65 гадоў; медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі; дзеці і дарослыя, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным утрыманнем; работнікі дзяржаўных органаў, якія стаяць на варце дзяржаўнай і грамадзянскай бяспекі.

Памятайце, што найчасцей хварэюць на грып непрышчэпленыя дзеці ў дзіцячых садах і школах. Таму вакцынаваць іх неабходна ў першую чаргу.

Для вакцынацыі выкарыстоўваецца прэпарат расійскай вытворчасці на бясплатнай аснове – “Грыпол плюс”. За асабістыя сродкі можна набыць вакцыны расійскай, французскай і нідэрландскай вытворчасці. Усе вакцыны высокаэфектыўныя, не наносяць шкоду здароўю.

За бясплатнымі прышчэпкамі звяртайцеся ў паліклініку па месцы жыхарства, а калі вырашылі прышчапіцца на платнай аснове – то ў любую ўстанову аховы здароўя.

Наш кар.