Адзіны дзень бяспекі

Безопасность и здоровье Важное Молодежный курьер

прайшоў у нядзелю на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Сёлета прадстаўнікі РАНС, РАУС, ЦРБ, Валожынскага раёна газазабеспячэння, раённай арганізацыі ТВВОД праводзілі акцыю для школьнікаў. Яны расказвалі хлопчыкам і дзяўчынкам як правільна весці сябе ў той ці іншай надзвычайнай сітуацыі. Для гэтай мэты кожная арганізацыя падрыхтавала тэматычную пляцоўку, дзе размясціла разнастайнае абсталяванне, якое выкарыстоўваюць падчас працы, сродкі індывідуальнай абароны, брашуры, буклеты, лістоўкі, а таксама расклады заняткаў, трафарэты, закладкі з асноўнымі правіламі паводзін. Друкаваную прадукцыю раздавалі юным удзельнікам мерапрыемства. Рабяты з цікавасцю разглядалі, мацалі, а па магчымасці і прымяралі элементы экіпіроўкі супрацоўнікаў РАУС, выратавальныя круг і камізэльку, вучыліся спосабам аказання першай медыцынскай дапамогі і інш.

На пляцоўцы каля фізкультурна-аздараўленчага комплексу дэманстравалася спецтэхніка. Як заўсёды было многа жадаючых пасядзець у аўтамабілі МНС. Асаблівае захаплене ў дзяцей выклікаў чатырохлапы гадаванец Дэпартамента аховы Сціў.

Анжэла РАДЫНА,
фота аўтара